Навіны

Страхавы узнос пры куплі чыгуначных квіткоу адменены

Цяпер страхаваць пасажыраў будзе сам перавозчык.

Пасажырскія перавозчыкі групы РЖД з 24 студзеня перасталі спаганяць страхавы збор пры продажы квіткоў, паведамляюць Ведамасці.

Указ аб адмене абавязковага асабістага страхавання пасажыраў быў выдадзены Уладзімірам Пуціным летам мінулага года. Са студзеня 2013 ён уступіў у законную сілу.

Паводле гэтага закона перавозчык страхуе сваю адказнасць за прычыненне шкоды жыццю, здароўю і маёмасці пасажыраў, а спагнанне страхавых збораў з пасажыраў не прадугледжана, гаворыцца ў паведамленні РЖД. За прычыненне шкоды жыццю пасажыра страхавая кампанія будзе выплачваць кампенсацыю да 2,025 мільёнаў рублёў, за шкоду здароўю - да 2 мільёнаў, за псаванне маёмасці - да 23 000 руб.