Навіны

Бранскую дзевяцікласніцу паставілі на улік за гей-прапаганду

Дзяўчына «адкрыта прызнае сябе асобай нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі».

У Бранскай вобласці выяўлены першы выпадак прыцягнення непаўналетняга да адказнасці за гей-прапаганду сярод дзяцей. Пра гэта піша «Газета.Ру» са спасылкай на пастанову камісіі па справах непаўналетніх.

Адзначаецца, што падчас «прафілактычнай працы» была выяўлена вучаніца 9 класа, якая «адкрыта прызнае сябе асобай нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі».

Дзяўчынка «сістэматычна распаўсюджвала інфармацыю, накіраваную на фарміраванне ў непаўналетніх скажонага ўяўлення аб сацыяльнай раўнацэннасці традыцыйных і нетрадыцыйных сэксуальных адносін», піша выданне.

Адзначаецца, што крымінальная справа ў дачыненні да дзяўчынкі не была ўзбуджаная, бо яна не здзяйсняла сэксуальных замахаў на палавую недатыкальнасць непаўналетніх.