Карыснае

У Турцыі у ДТЗ пацярпелі расійскія турысты

13 чалавек атрымалі траўмы.

Аўтобус з расійскімі турыстамі трапіў у ДТЗ у Турцыі, паведамляе Лента.ру.

Па наяўных дадзеных, у аварыі пацярпелі 13 чалавек, сямёра яшчэ застаюцца ў шпіталі. Астатнія атрымалі неабходную медыцынскую дапамогу і былі дастаўлены ў гатэлі. Паведамляецца, што стан усіх пацярпелых у ДТЗ турыстаў не выклікае асцярог медыкаў.

Аварыя адбылася недалёка ад курортнага горада Сідэ, каля 8.30 раніцы па мясцовым часе. Пра прычыны ДТЗ пакуль нічога невядома.

У аўтобусе знаходзіліся 20 турыстаў, якія прыляцелі на адпачынак у Турцыю з Якуціі і ехалі з аэрапорта ў свае гатэлі.